Мітынг-рэквіем "Памяць сэрца"

Мітынг-рэквіем "Памяць сэрца"

Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў вучні 5-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы сталі ўдзельнікамі мітынгу-рэквіема "Памяць сэрца", прымеркаванага да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

КАТАЛОГ СТАТЕЙ

Мітынг-рэквіем "Памяць сэрца"


Публикация № 259

Размещена 23 мая02:15

Просмотров: 978


Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў вучні 5-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы сталі ўдзельнікамі мітынгу-рэквіема "Памяць сэрца", прымеркаванага да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

 

11 красавіка вучні 5-9 класаў Арабаўшчынскай базавай школы сталі ўдзельнікамі мітынгу-рэквіема "Памяць сэрца", прымеркаванага да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Жалобнае мерапрыемства адбылося сумесна з работнікамі Арабаўшчынскага СДК ва ўрочышчы Сталовіцкага лесу ля памятнага знака аб расстраляных яўрэях у гады Вялікай Айчыннай вайны.
 
 
У ходзе мітынгу вучні азнаёміліся з гісторыяй узнікнення памятнага знака, расказалі аб умовах утрымання вязняў фашысцкіх канцлагераў, аддалі даніну павагі загінуўшым і ўсклалі кветкі.
Мітынг-рэквіем садзейнічаў выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці і пашаны да гераічнага мінулага краіны.
 
Настаўнік Арабаўшчынскай базавай школы
Вайцеховіч А.А.

Оставьте свой комментарий

HTML тэги - запрещены.

ПОДАТЬ СВОЁ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Scroll